У Верхнядзвінску мужчыну аштрафавалі за фота ў Tinder

"Несанкцыянаваны пікет" сілавікі ўбачылі ў мабільным дадатку для знаёмстваў, ілюстрацыйнае фота

"Несанкцыянаваны пікет" сілавікі ўбачылі ў мабільным дадатку для знаёмстваў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Верхнядзвінску мясцовага жыхара аштрафавалі за "пікет", які, паводле версіі сілавікоў і райсуду, ён правёў у Tinder. Падрабязнасці гэтай справы распавядае віцебскі рэсурс @vitebsk_info.

На фота, якое мужчына апублікаваў у дадатку, прызначаным для рамантычных знаёмстваў, ён быў апрануты ў майку з "Пагоняй". У выніку на яго склалі пратакол арт. 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). А суддзя мясцовага суда Таццяна Кукліна аштрафавала мужчыну на 3330 рублёў. Майку па рашэнні суда павінны знішчыць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі