У ААН ацанілі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі як катастрафічную

Анаіс Марын / news.un.org
Анаіс Марын / news.un.org

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі катастрафічная і толькі пагаршаецца, заявіла ўчора ў Жэневе Спецыяльны дакладчык ААН па нашай краіне Анаіс Марын, піша reform.by. Марын выступала ў Савеце ААН па правах чалавека

Паводле яе, беларускія ўлады зачышчаюць грамадзянскую супольнасць ад апошніх галасоў нязгодных. Яна нагадала, што "урад Беларусі ўнёс папраўкі ў і без таго абмежавальнае заканадаўства, накіраванае на знішчэнне грамадзянскіх свабод". Гэта прывяло да чарговага ўсплёску палітычна матываваных пераследаў і вынясення прысудаў. Акрамя таго, у краіне няма ніякай адказнасці за парушэнні правоў чалавека. Гэта "спрыяе стварэнню атмасферы страху сярод ахвяр і іх сем'яў".

Марын таксама нагадала пра палітвязняў, пра тое, што больш за 1500 чалавек знаходзяцца пад вартай паводле палітычна матываваных абвінавачванняў. І такія арышты працягваюцца і адбываюцца штодня. Марын адзначыла, што ў яе "ёсць важкія падставы меркаваць, што ўмовы ўтрымання ў турмах наўмысна ўзмацняюцца" для такіх асуджаных. Рэпрэсіі і страх прымусілі пакінуць краіну сотні тысяч беларусаў.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны з'явіліся дадатковыя падставы для затрыманняў. Людзей сталі арыштоўваць за антываенныя акцыі. Пасля выступу Марын у Савеце правоў чалавека прапанавалі выступіць прадстаўнікам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але, выявілася, што ў зале іх няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі