Фотафакт: У Данецк прыляцела спецпадраздзяленне СБУ "Альфа"
Эліта спецслужбаў Украіны можа паўдзельнічаць у навядзенні парадку ў горадзе і вобласці.
Нагадаем, напярэдадні ў Данецку пачаліся масавыя беспарадкі, прарасійскія пратэстоўцы занялі будынак абласной дзяржадміністрацыі ды абвесцілі незалежную "Данецкую народную рэспубліку". Падобныя акцыі прайшлі ў Харкаве і Луганску. Для навядзення парадку ў Кіеве быў створаны "антыкрызісны штаб", на ўсход Украіны выехалі кіраўнікі сілавых ведамстваў. Украінскія ўлады спрабуюць не дапусціць праліцця крыві.
Фота — censor.net.ua