Фотафакт: Значная частка прадпрымальнікаў не выйшла гандляваць на рынкі
Значная частка прадпрымальнікаў 2 студзеня прыпыніла працу на рэчавых рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Фотарэпартаж з найбольш папулярных месцаў шопінгу ў Мінску апублікаваў Onliner.by. На фотаздымках бачна, што многія павільёны зачыненыя, на некаторых вісяць абвесткі пра часовы адпачынак і закрыццё.
Кіраўнік прадпрымальніцкага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка адзначыў, што ў першыя паслянавагоднія дні на рынках звычайна ідзе даволі актыўны гандаль, які затухае толькі да калядных выходных. Цяпер жа бачны яўны спад актыўнасці і Шумчанка мяркуе, што большасць прадпрымальнікаў усё ж вырашыла прыпыніць сваю працу.
Напярэдадні Новага года іпэшнікі прасілі ва ўладаў адкласці ўвядзенне ўказаў аб абавязковай сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных з-за мяжы, а таксама аб наяўнасць суправаджальных дакументаў на тавары. Астаткамі прадукцыі, увезенай да новых патрабаванняў, можна было гандляваць да 1 студзеня 2016 года. Улады не пайшлі на працяг гэтага тэрміну.
Фота: Onliner.by