ФПБ вырашыла страхаваць і матэрыяльна дапамагаць урачам
![Міхаіл Орда / 1prof.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/230948-15-768x512.jpg.webp?itok=3lNRtHSz)
Міхаіл Орда / 1prof.by
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вырашыла падтрымаць лекараў, якія працуюць з пацыентамі, што захварэлі каранавіруснай інфекцыяй, і супрацьстаяць распаўсюджванню COVID-19. Пра гэта паведаміў 5 красавіка кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда.
"Прафсаюз прыняў рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай дапамозе такім медыцынскім работнікам, — абвясціў Орда. — Прэзідэнт падтрымаў гэтую ініцыятыву. Гэта салідарная дапамога ўсіх галіновых прафсаюзаў для тых, хто цяпер працуе на перадавой".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.