Футбаліст Аляксандр Глеб завяршыў кар'еру
38-гадовы паўабаронца Аляксандр Глеб завяршыў кар'еру.
Гэтую заяву футбаліст зрабіў на спецыяльнай прэс-канферэнцыі пасля прагляду дакументальнага фільма пра яго, які зняла Белтэлерадыёкампанія, піша "Прессбол".
Глеб — выхаванец мінскага "Дынама". За сваю спартовую кар'еру ён паспеў пагуляць за беларускі БАТЭ, нямецкі "Штутгарт", англійскі "Арсенал", іспанскую "Барселону". Апошнім клубам, чые колеры абараняў Глеб, стала беларуская "Іслач".
У складзе зборнай Беларусі футбаліст правёў 80 матчаў і забіў 6 галоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.