G7, Савет Еўропы і Еўракамісія не прызнаюць рэферэндум у Крыме

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве лідараў G7 (Канада, Францыя, Нямеччына, Італія, Японія, Вялікабрытанія, ЗША), прэзідэнта Савета Еўропы Германа ван Рампея і прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Маэнуэля Барозу, перадае РБК-Украіна.



Пры гэтым яны заяўляюць, што не прызнаюць вынікі такога рэферэндуму: "Любы падобны рэферэндум не будзе мець ніякай законнай сілы. Улічваючы непадрыхтаванасць гэтага мерапрыемства і пагрозлівую прысутнасць расійскіх войскаў, гэта будзе глыбока недасканалая працэдура, пазбаўленая таксама і маральнай сілы. Па ўсіх гэтых прычынах, мы не прызнаем вынікі".



"Сямёрка" заходніх краін лічыць, што "анэксія Крыма" не толькі нашкодзіць адзінству, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, але і пахісне сусветны парадак, які грунтуецца на абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх дзяржаваў.



Нагадаем, што рэферэндум у Крыме прызначаны на 16 сакавіка.



Фота — unian.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі