"Газпром" гатовы аддаць на будаўніцтва офіса ў Мінску 500 мільёнаў долараў
17 мільёнаў долараў расійскай кампанія ўжо заплаціла за права арэнды на месцы знесенага аўтавакзала "Маскоўскі".
Расійская кампанія "Газпрам" не адмаўляецца ад будаўніцтва свайго офісу ў Мінску. Гендырэктар прадпрыемства "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў паведаміў, што будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу з'яўляецца значным напрамкам дзейнасці кампаніі. Па яго словах, якія перадае "Комсомольская правда", кампанія ўжо выплаціла 17 мільёнаў долараў за права арэнды і будаўніцтва дарожнай развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава ў Мінску.
Маёраў дадаў, што папярэдне будаўніцтва офіснага комплексу ацэньваецца ў 500 мільёнаў долараў. Ён падкрэсліў, што гэта лічбы прыблізныя, бо архітэктурны праекта яшчэ не прайшоў экспертызу і няма будаўнічага праекта. Але меншым за названы кошт дакладна не будзе.