Gender Gap: гендарныя стэрэатыпы, сексізм у палітыцы і 8 сакавіка
Ірына Сідорская і Зміцер Лукашук
Пачынаем наш новы праект — Gender Gap. У ім разбураем гендарныя стэрэатыпы і абмяркоўваем іх уплыў на нашае жыццё.
Рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і гендарная даследчыца, доктарка навук Ірына Сідорская абмяркуюць наступныя пытанні:
— гендар і гендарныя стэрэатыпы — гэта толькі пра жанчын?
— ці этычна абмяркоўваць гендарныя праблемы дваім мужчынам?
— што такое гендарная роўнасць, пра што гэта? Калі цяпер у грамадстве перакос і гендарная няроўнасць, ці трэба гэта штучна кампенсаваць (напрыклад, наўмысна запрашаць у эфір больш жанчын-экспертак)?
— у якіх бакоў грамадскага жыцця ўсё яшчэ "не жаночы твар"? А вось у беларускай палітыцы як? Лукашэнка — сексіст? А той палітык, які публікуе ў пасце пра Ціханоўскую фота катлет?
— чаму 8 сакавіка — гэта зусім не "23 лютага наадварот"?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.