Грамадзянскі суд па справе аб "жывым шчыце" пачнецца 13 кастрычніка
Папярэдняе слуханне па грамадзянскай справе аб "жывым шчыце" пачнецца ў судзе Мінскага раёна і горада Заслаўе 13 кастрычніка. Пацярпелыя ў сакавіку 2008-га на трасе Мінск-Мікашэвічы патрабуюць кампенсацыі матэрыяльных стратаў у выніку аварыі. Нагадаем, у чэрвені былі асуджаныя два супрацоўнікі ДАІ, якія прымалі ўдзел у арганізацыі "жывога шчыта". Падчас працэсу была спагнаная маральная шкода на карысць пацярпелых, а вось пытанне пра матэрыяльную шкоду (найперш, пашкоджанні машынаў) тады не разглядалася. Цяпер жа адказчыкамі на грамадзянскім працэсе будуць выступаць ДАІ і страхавая кампанія.
Як паведаміў Еўрарадыё адзін з пацярпелых Юрый Пашкевіч, сёння ў судзе адбылася сустрэча пазоўнікаў і адказчыкаў з суддзёй. Падчас яе і была агучаная дата пачатку працэсу.
Юрый Пашкевіч: "Суддзя сказала, што будзе звяртацца да страхавой кампаніі, для размовы выкліча яе прадстаўніка. Пасяджэнне прызначанае на 13 кастрычніка на 10 гадзінаў".
Паводле словаў Пашкевіча, у выпадку, калі страхавая кампанія аплаціць матэрыяльныя шкоды, а пасля ўжо "разбярэцца" з адказчыкамі, суд закончыцца даволі хутка.