Гурт Naviband выпусціў першы за восем гадоў альбом

Альбом атрымаў назву "Адліга" / facebook.com/naviband.minsk
Гурт Naviband выпусціў першы за 8 гадоў альбом. Ён атрымаў назву "Адліга". У ім 16 трэкаў на беларускай мове, з іх тры запісаныя ў дуэце з іншымі выканаўцамі: з Шурай з "Бі-2", Палінай і вядомым грузінскім гуртом MGZAVREBI.
Некаторыя трэкі ўжо вядомыя слухачам: гэта хіт "Мама", які завірусіўся ў сацсетках, таксама песні "Арыён", "Надзея".
Адна з песень — "Стрэламі" — увасабляе боль удзельніцы гурта пасля страты дзядулі, з якім яна не магла развітацца. Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка з 2020-га жывуць у эміграцыі.
Альбом ужо можна паслухаць на ўсіх стрымінгавых сэрвісах. Ён можа падавацца меланхалічным, але ўвасабляе надзею, і яго лейтматыў — "Загляне сонца ў цёмныя часы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.