Хацкевіч: Усёй камандай пілі піва, курылі Глеб і Карніленка

Хацкевіч: Усёй камандай пілі піва, курылі Глеб і Карніленка

Галоўны трэнер нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч у інтэрв'ю сайту by.tribuna.com распавёў пра тое, якая сітуацыя з дысцыплінай у камандзе.

"У мяне няма праблемаў, — кажа Хацкевіч. — З дысцыплінай у калектыве ўсё выдатна, слава Богу. Шчыра, пасля першай гульні баяўся крыху. Але ў выніку мы селі ўсёй камандай і выпілі піва. Хто адно, хто два, хто тры. Няма пытанняў. На наступны дзень усё было супер. Пасля гульні са славакамі — тое ж самае. І я ўдзячны хлопцам за разуменне".

Галоўны трэнер прыгадвае, што "калі ўся каманда сядзіць у аўтобусе, а [Аляксандр] Глеб курыць каля багажніка", ён на яго за гэта "наязджае". У камандзе таксама курыць Сяргей Карніленка, але яго Аляксандр Хацкевіч ні разу не злавіў з цыгарэтай каля аўтобуса ці распранальні. Сам трэнер кінуў курыць пасля прайгранага матча з Іспаніяй.

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі расказаў, як яго абшукала міліцыя

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі