Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над "Лакаматывам"

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над "Лакаматывам"

Хакеісты мінскага "Дынама" 18 верасня ў гасцях перамаглі яраслаўскі "Лакаматыў" — 2:1. Гэта другая перамога "зуброў" у сезоне КХЛ. Да таго ж, "Лакаматыў" — адзін з лідараў Заходняй канферэнцыі. 

Лік у гульні адкрыў на 12-й хвіліне гулец гаспадароў Брэндан Козун. Толькі ў другім перыядзе на 21-й хвіліне Дзянісу Казіёнаву ўдалося пацэліць у браму "Лакаматыва" і зраўняць лік. А на 28-й хвіліне Патрык Уіркаш вывеў мінскую каманду наперад. Лік 2:1 застаўся нязменным да канца гульні. 

20 верасня "зубры" гуляюць у гасцях у чарапавецкай "Северсталі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі