Хакейная пляцоўка на месцы Камароўкі
1 красавіка ва ўсіх людзей свету з’яўляецца легальная магчымасць пажартаваць. Вялікая колькасць розыгрышаў і жартаў звальваецца на нас з усіх бакоў. Сродкі масавай інфармацыі не выключэнне.
Нават сур’ёзныя выданні ў гэты дзень імкнуцца неяк адыйсці ад штодзённых тэмаў і крыху пажартаваць над сваімі чытачамі.
Еўрарадыё вырашала падняць архівы беларускай прэсы і даведацца, якім чынам рэдакцыі разыгрывалі сваіх чытачоў у гэты дзень.
Часам трапляліся нават экзатычныя жарты. Распавядае шэф-рэдактар “Народнай волі” Святлана Калінкіна, пра выпадак, які адбыўся, калі яна займала пасаду намесніка галоўнага рэдактара “Беларускай дзелавой газеты”:
“У нас быў выпадак, калі мы напісалі пра тое, што каля Віцебскай ГЭС, дзе рэшткі энергіі, цяпло вырашылі расходаваць такім чынам, што вада ў бліжэйшым возеры стала цёплай і туды завезлі бегемота.
Але справа і праблема ў тым, што гэтага бегемота зараз няма чым карміць і ён нават можа загінуць. Вось пасля такога розыгрышу нас завалілі і званкамі, і лістамі, і, нават грошы прапаноўвалі. Людзі сапраўды паверылі, што там жыве бегемот, і сапраўды хацелі яму дапамагчы. Вельмі-вельмі на нас тады абурыліся і хацелі падаваць у суд, і пагражалі віцебскія гарадскія ўлады.
Я так разумею: яны, прачытаўшы ў газеце гэтую навіну, вырашылі, што вось яны не ведаюць пра тое, што робіцца ў іх горадзе, і самі пачалі разбірацца з гэтым бегемотам, які не існаваў. Але ў суд усё ж не падавалі. Усё ж такі нейкае пачуццё гумару ў іх ёсць”.
Газета “Гастраном” таксама раней жартавала над сваімі чытачамі, але зараз выданне больш гэтага не практыкуе. Распавядае галоўны рэдактар газеты “Гастраном” Ігар Данілаў:
“Напрыклад, мы пісалі, што ў метро будуць кампосцеры ў цягніках, можна будзе там квіткі штампаваць. Тэлефанавалі, казалі, што нічога не ўсталявалі: чаму? Калі? І гэтак далей…
Было ў нас яшчэ паведамленне, што школа гейш у нас адчынілася, што можна стаць гейшай і з’ехаць працаваць у Японію. Таксама былі цікавыя званкі.
Дзяўчыны пыталі, дзе гэта, не маглі знайсці. Зараз мы ўжо народ не палохаем, зараз і так такая цікавая сітуацыя ў краіне – гэта ўжо небяспечна. Зараз смешная ўся праўда, якая ў газетах напісана”.
Зразумела, што спартыўныя выданні жартавалі ў спартыўным кірунку. Пра самы яскравы жарт на сваіх старонках, расказавае аглядальнік газеты “Прессбол” Сяргей Шчарко:
“Самы яскравы – гэта тады, калі мы аб’явілі, што па шматлікіх просьбах супрацоўнікаў Камароўскага рынку іх пераносяць у Ждановічы. А на Камароўскім рынку будзе будавацца хакейная пляцоўка. Дзе будуць займацца хакейная зборная і дзе будзе адкрытая зборная Беларусі па шорт-трэку, і там аб’яўляўся набор у гэтую зборную.
Шорт-трэк – гэта алімпійскі від спорту, калі канькабежцы бегаюць унутры хакейнай пляцоўкі. А калі ўлічыць наш менталітэт, у нас жа як звычайна кажуць, калі спартоўцы дрэнна выступаюць: у іх не хапае агню ў вачах.
Вось у гэтую зборную набіраліся людзі, скажам так, фізічная форма не мела значэння, ім павінны былі плаціць стыпендыю 500 долараў, замежныя выезды, а самае галоўнае патрабаванне было – каб яны былі патрыётамі Беларусі і ў іх быў агонь у вачах.
Мы пакінулі тэлефон, на які званіла велізарная колькасць людзей самага рознага ўзросту, гатовых запісацца. Але ж самае галоўнае – былі абураныя званкі працаўнікоў Камароўскага рынку, якія казалі: мы ніякіх адкрытых пісем не пісалі, з просьбамі, каб нас перанеслі і каб тут развіваўся шорт-трэк”.
Рэгіянальныя выданні таксама маюць вопыт розыгрышу сваіх чытачоў. Распавядае намеснік галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” Сяргей Чыгрын:
“Некалькі гадоў таму на першага красавіка мы напісалі такую інфармацыю, што па Шчары плылі даляры. Пасля публікацыі людзі прыходзілі на Шчару і шукалі гэтыя даляры, дзе яны там плаваюць, ці яны там сапраўды ёсць.
І пасля, праз нумар, мы апублікавалі, што гэта быў такі красавіцкі жарт. Ну, рэакцыя… Па-першае, вельмі шмат людзей прыйшло на Шчару і там шукалі даляры. А пасля былі тэлефонныя званкі, што ніхто з іх даляраў не знайшоў”.
Тэма Камароўкі аказалася вельмі распаўсюджанай. Акрамя “Прессболу” таксама да яе звярталася газета “Туризм и отдых”. Гаворыць галоўны рэдактар выдавецтва “Рыф-тур” Наталля Плыткевіч:
“Гэта было тры гады таму. Мы зрабілі так: палова газеты была нармальная, а палова перавёрнутая – ззаду пачыналася, і ўсе артыкулы там былі з нейкімі жартамі. Напрыклад, Камроўку знясуць і на яе месцы з’явіцца парк атракцыёнаў. І потым нам раз’юшаныя чытачы тэлеванавалі і казалі, што вы такое сабе дазваляеце, як гэта Камароўкі не будзе?”