Ірына Крыўко заваявала серабро ў біятлонным мас-старце ў Ансі
Беларуска Ірына Крыўко заваявала сярэбраны медаль у гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету па біятлоне ў французскім Ансі. Гэта першая ўзнагарода Крыўко на Кубках свету. На дыстанцыі 12,5 кіламетра яна чыста адстралялася на ўсіх агнявых рубяжах і бліжэй да фінішу паказала добрую хуткасць. Наша спартсменка здолела абысці нават Лауру Дальмаер з Нямеччыны, адну з фаварытак сезону, якой дасталася трэцяе месца.
Першае месца заняда Жусцін Брэза з Францыі.