Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР на наступныя 6 гадоў

Рада БНР у Празе

Рада БНР у Празе

У Празе ў памяшканні Беларускай клюбоўні прайшла XXXI Сесія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. На ёй асабіста прысутнічалі радныя з ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі, Эстоніі.

Рада заслухала справаздачы адказных асобаў. Далей Івонка Сурвіла была пераабраная Старшынёй Рады БНР на наступны тэрмін у 6 гадоў.

Перад сесіяй была прынятая заява Рады БНР з віншаваннем з Днём беларускай вайсковай славы і абвяшчэннем пра ўзнагароджанне 14 беларускіх байцоў ва Украіне Медалямі БНР за баявыя заслугі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі