Калі б гэтай ноччу вы глядзелі на неба, убачылі б "зорку Венеру"!

Вось, як гэта выглядала з розных краін.

Вось, як гэта выглядала з розных краін. / The Watchmen Earth and Space Connection / Rio / malaikatm

У ноч з пятніцы на суботу аматары назіраць за зорным небам па ўсім свеце маглі ўбачыць фантастычную з'яву: Венера зблізілася з Месяцам, яе лёгка можна было ўбачыць няўзброеным вокам.

Гэта збліжэнне назіралі паўсюль: ад Вялікабрытаніі да ЗША, Турцыі і Кітая, піша BBC. І беларусы ў чатах таксама дзяліліся здымкамі "зоркі Венеры"!

Венеру часта называюць "ранішняй зоркай". Калі гэта планета бачная, яна здаецца самой яркай зоркай на небе (хоць, канешне, зоркай не з'яўляецца).

Вось, як гэта выглядала з Францыі

Калі вы не ўбачылі "зорку Венеру" — нічога страшнага. Студзень 2025 года абяцае быць добрым для назіранняў не толькі за Венерай, але і за Сатурнам. Спецыялісты раяць паглядзець на неба 18 студзеня, у гэты дзень гэтыя планеты будуць зусім блізка адна да адной.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі