Чырвоны касцёл у Мінску часова зачынілі для вернікаў
Чырвоны касцёл / Еўрарадыё
У Мінску часова прыпыненая праца касцёла святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла). Такое рашэнне на пазачарговым пасяджэнні прыняла камісія па надзвычайных сітуацыях пры адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы, перадае агенцтва "Мінск-Навіны".
Як распавядала Еўрарадыё, у ноч на 26 верасня ў касцёле адбыўя пажар — загарэлася праводка. Ратавальнікі пагасілі агонь на плошчы 20 квадратных метраў. Пацярпелых пры здарэнні не было.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.
Касцёл уключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.