Касмічны модуль упершыню сеў на паверхню каметы

Лабараторны модуль "Філы" паспяхова сеў на паверхню каметы 67P / Чурумава-Герасіменкі. Замацавацца на паверхні каметы модулю дапамаглі спецыяльныя гарпуны. Гэта гістарычная падзея, бо такая пасадка адбылася ўпершыню.

У сераду раніцай модуль Еўрапейскага касмічнага агенцтва адлучыўся ад касмічнага апарата "Разета" і пачаў пасадку, якая заняла каля сямі гадзін.

Работнікі цэнтра кіравання палётамі ў нямецкім Дармштаце сустрэлі вестку пра пасадку на камету радаснымі воклічамі і абдымкамі. "Гэта каласальны крок для чалавецтва", — сказаў гендырэктар Еўрапейскага касмічнага агенцтва Жан-Жак Дардэн, перадае ВВС.

Модуль павінен зрабіць панарамны здымак з дапамогай сваіх мікракамераў. Потым пачнецца першая серыя эксперыментаў, якая будзе доўжыцца каля 60 гадзін. Пасля гэтага плануецца правесці шэраг паглыбленых даследаванняў.

Фота — ESA/AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі