Хачу іншую працу! Як беларусу засвоіць новую прафесію

Падвучыцца і знайсці лепшае месца працы цалкам рэальна / pexels.com

Падвучыцца і знайсці лепшае месца працы цалкам рэальна / pexels.com

Калі вы хочаце памяняць працу ці нават сферу дзейнасці, але баіцеся, што вам не хопіць навыкаў, то магчымасцяў "пракачацца" шмат. У Беларусі даволі хутка можна засвоіць новую прафесію з любым узроўнем адукацыі.

Праграмы перападрыхтоўкі і навучання дапамогуць вам заняць прывабнейшыя пазіцыі ў вашай прафесіі або пайсці ў іншую сферу. Еўрарадыё даведалася, на што звярнуць увагу тым, хто вырашыў змяніць сваё жыццё.

 

Ёсць вышэйшая адукацыя, але хочацца чагосьці іншага

Беларускія ўніверсітэты прапануюць перападрыхтоўку на базе вышэйшай адукацыі. Пры гэтым неабавязкова, каб ваша асноўная адукацыя была звязаная з новай спецыяльнасцю.

Напрыклад, у БНТУ шмат праграм тэхнічнага і эканамічнага профілю. Сярод іх можна знайсці, напрыклад, "Лагістыку", "Вэб-дызайн і камп'ютарную графіку", "Аперацыі на рынку каштоўных папер і крыптавалют", "Бухгалтарскі ўлік і аналіз", шэраг спецыяльнасцяў, звязаных з менеджментам, і іншае. Калі вас цікавяць гэтыя сферы, то тут напэўна нешта знойдзецца.

Прымаюць людзей з вышэйшай адукацыяй або студэнтаў апошніх курсаў дзённай формы навучання без экзаменаў.

Хочу другую работу! Как белорусу освоить новую профессию
Універсітэты прапануюць шмат спецыяльнасцяў, калі ў вас ужо ёсць дыплом / pexels.com

Калі вас цікавяць бізнес, фінансы і маркетынг, то БДЭУ таксама можа быць варыянтам. Тут сярод іншага можна стаць спецыялістам банкаўскай справы, эканамістам па фінансах, юрыстам. Навучанне — ад 8 да 21 месяца. Каштаваць гэта будзе 2400 рублёў (аплата ў пяць этапаў).

МДЛУ прапануе стаць перакладчыкам-рэферэнтам (англійская мова). Але ўзровень валодання замежнай мовай мусіць быць В1 (intermediate) або В2 (upper-intermediate). Тут праводзіцца ўступнае тэставанне і сумоўе. Навучанне ў тры этапы. Адзін каштуе 1573 рублі.

Праграмы перападрыхтоўкі ёсць і ў беларускай кузні IT-кадраў. Людзі з вышэйшай адукацыяй могуць разлічваць на прафесію інжынера-праграміста (кошт курса — 4301/3660 рублёў), праграміста — web-дызайнера (3272/3080 рублёў), бізнес-аналітыка — праграміста (3640/3287 рублёў), спецыяліста-тэсціроўшчыка (3594 рублёў). Вам спатрэбіцца веданне камп'ютара на ўзроўні карыстальніка і пакет дакументаў.

У залежнасці ад вашага выбару вучыцца трэба будзе ад сямі месяцаў да двух гадоў.

Вядома, гэта далёка не ўсе магчымасці, і ёсць яны не толькі ў мінскіх універсітэтах. Новую спецыяльнасць можна засвоіць, напрыклад, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце і іншых.

 

У IT без універсітэцкага дыплома

Хочу другую работу! Как белорусу освоить новую профессию
Калі даўно хацелі ў IT, то магчымасцяў больш, чым можа падацца / pexels.com

Акрамя таго, не ўсе прапановы ўніверсітэтаў патрабуюць універсітэцкай падрыхтоўкі. Калі ў вас сярэдняя спецыяльная адукацыя, можна стаць тэсціроўшчыкам, адвучыўшыся ў БДУІРы. Праграма разлічаная на 20 месяцаў, каштуе гэта 3594 рублі.

Засвоіць новую прафесію дапамогуць не толькі ўніверсітэты, але і каледжы. Напрыклад, Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж прапануе навучальныя курсы "Аздараўленчы масаж", "Базавы курс макіяжу", "Касметычны догляд скуры. Асновы візажу". На гэтыя курсы можна трапіць незалежна ад таго, якая ў вас адукацыя. Групы фармуюцца па меры паступлення заявак, таму тое, калі можна будзе пачаць вучыцца, лепш удакладняць у каледжы падчас падачы заяўкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі