У Мінску нестае больш за 80 дворнікаў
Мінскі дворнік / rossaprimavera.ru
На сёння ў мінскіх ЖЭУ вакантныя 82 стаўкі дворнікаў, пішуць Минск-Новости. Агулам налічваецца 2283 працоўныя месцы дворнікаў, а занятыя толькі 2201.
Больш за ўсё вакантных месцаў у Першамайскім раёне — 20. Потым ідуць Маскоўскі (12), Цэнтральны (11), Партызанскі (10), Савецкі (8), Фрунзенскі (7), Кастрычніцкі (3).
Усе сталічныя раёны адрозніваюцца па колькасці жылфонду, таму і штат дворнікаў у кожным свой. У адсоткавых суадносінах самым "незапоўненым" выявіўся Партызанскі раён: там штат дворнікаў укамплектаваны толькі на 90,3%. А, напрыклад, у Фрунзенскім нестае толькі 1,2% дворнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.