Удвая больш вакансій. Як змяніліся абаронныя прадпрыемствы Беларусі

Раман Галоўчанка шмат гадоў курыруе тэму зброі і яе паставак за мяжу / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Раман Галоўчанка шмат гадоў курыруе тэму зброі і яе паставак за мяжу / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларускія прадпрыемствы, звязаныя з ваенна-прамысловым комплексам, пачалі значна часцей шукаць супрацоўнікаў. На некаторых вакансій адкрыта ўдвая больш, чым у снежні 2022 года. І гэта на фоне таго, што прэм'ер Раман Галоўчанка выхваляўся, што Беларусь і Расія будуць нарошчваць імпартазамяшчэнне ў гэтай сферы. І казаў пра расійскі крэдыт на $200 млн для гэтай мэты.

Дык што ж, беларускія прадпрыемствы, якія могуць выконваць абаронныя замовы Расіі, павялічваюць штат? Еўрарадыё даведалася, хто патрэбны ў ВПК, хто працуе ў тры змены і чаму актыўны пошук кадраў звязаны не толькі з працай на Расію.

 

Працуюць у тры змены

"Зеніт-БелОМА" займаецца оптыкай. Напрыклад, робіць прыцэлы для зброі і запчасткі да іх. У цяперашні час кампанія шукае 65 чалавек.

Самыя высокія заробкі — у вакансіі "наладчык станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем": 1300-1500 рублёў. Такіх трэба два. Мяркуючы з апісання, прадпрыемства працуе ў тры змены:

Вдвое больше вакансий. Как изменились оборонные предприятия Беларуси
Вакансія ў "Зеніт-БелОМА" / gsz.gov.by

На такі графік патрэбныя яшчэ два аператары станкоў з праграмным кіраваннем (900-1100 рублёў). А таксама адзін прэсоўшчык-вулканізатаршчык (800-900 рублёў).

Кіроўная кампанія холдынга "БелОМА" шукае 10 чалавек супраць 26 у снежні. Самы высокі заробак прапануюць разьбашыфравальшчыку — 3500-4000 рублёў. Такой вакансіі ў канцы 2022 года не было.

Зрабіліся запатрабаванымі слесары-інструментальшчыкі. Трэба шэсць чалавек на заробак 1700-2500 рублёў. Патрэбу ў наладчыках станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем прадпрыемства, відаць, закрыла. У снежні было восем такіх вакансій.

 

МЗКЦ шукае ўдвая больш работнікаў

Мінскі завод колавых цягачоў павялічыў колькасць вакансій з 36 у снежні да 79. Гэта тут робяць бронетранспарцёры і спецыяльныя шасі для ракетных комплексаў "Іскандэр", якія могуць быць носьбітамі ядзернай зброі. А таксама шасі для беларускай РСЗА "Паланэз".

Вдвое больше вакансий. Как изменились оборонные предприятия Беларуси
"Іскандэр" у Беларусі. Каб устаноўка не развалілася і рухалася, працуе МЗКЦ / Міністэрства абароны

Самыя прывабныя заробкі — у наладчыкаў станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем: 2700-2950 рублёў. Прадпрыемству іх трэба сем.

Раней самай даходнай вакансіяй на МЗКЦ быў шліфавальшчык — ад 2300 да 3000 рублёў. Цяпер два шліфавальшчыкі яшчэ патрэбныя, але ім абяцаюць 1500-2500 рублёў. Магчыма, рэч у разрадзе спецыяліста, а можа, МЗКЦ не хапае грошай на ўсіх.

Усё гэтак жа прадпрыемства шукае электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Гэта нядзіўна: у снежні за стаўку абяцалі 500 рублёў, а цяпер — 554 рублі.

 

Супрацоўнікі не знаходзяцца нават на 3500 рублёў

ААТ "Пеленг" распрацоўвае і вырабляе оптыка-электронную прадукцыю ваеннага і цывільнага прызначэння. Напрыклад, прадпрыемства зрабіла станцыю агляду для бронеаўтамабіля Volat V1.

Вдвое больше вакансий. Как изменились оборонные предприятия Беларуси
Volat V1 ад МЗКЦ, абсталяваны оптыка-электроннай станцыяй агляду ад ААТ "Пеленг" / t.me/vpkgovby

Паводле звестак Рэспубліканскага банка вакансій, на прадпрыемства трэба 12 чалавек. Столькі ж, колькі ў снежні 2022 года. Запыты не змяніліся: пяць мантажнікаў радыёэлектроннай апаратуры і два работнікі аптычнай вытворчасці. А таксама пяць наладчыкаў станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем. Прапанаваныя заробкі таксама не мяняюцца: ад 2500 да 3000 рублёў.

Вдвое больше вакансий. Как изменились оборонные предприятия Беларуси
Вакансіі ў "АГАТ — сістэмы кіравання" / gsz.gov.by

Затое інжынеру прапануюць да 1600 рублёў, а трактарысту — 1547,12 рубля. У снежні на некіроўныя пасады максімальны заробак па вакансіях складаў 1200 рублёў. Яшчэ тут з'явіўся запыт на спецыяліста па абароне інфармацыі. Заробак — 1375,85 рубля.

558-ы авіярамонтны завод таксама спрабуе прыцягнуць больш кадраў. Патрэбен 51 чалавек у параўнанні з 32 у снежні. Мяркуючы з вакансій, жыццё тут б'е ключом. У снежні самай высокааплатнай пазіцыяй быў інжынер-тэхнолаг. Прапаноўвалі 885-1050 рублёў. У канцы ліпеня 2023 года абяцаюць 1100-1280 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі