Ад 490 да 4000 рублёў: колькі плацяць работнікам беларускага ваенпрама

Пакуль эканоміка падае , ваенпрам набірае людзей / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пакуль эканоміка падае , ваенпрам набірае людзей / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Беларускі Дзяржкамваенпрам расказаў у пачатку снежня, што Беларусь і Расія абмеркавалі арганізацыю ў Беларусі вытворчасцяў асобных відаў узбраення і ваеннай тэхнікі. Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка адзначыў, што каля $200 млн будуць вылучаныя на абаронную прамысловасць з расійскіх грошай на імпартазамяшчэнне.

Ваенная прамысловасць сфера закрытая. Дзяржкамваенпрам заявіў, што паводле вынікаў сустрэчы падпісаны пратакол. Больш ніякіх падрабязнасцяў.

Еўрарадыё даведалася, якія з асноўных прадпрыемстваў абароннай прамысловасці пашыраюцца або шукаюць больш за ўсё супрацоўнікаў і колькі грошай там прапануюць.
 

Самыя высокія даходы — “Пеленг”, “БелОМА”

От 490 до 4000 рублей: сколько платят работникам белорусского военпрома
Аб'ява на сайце ТАА "Пеленг" / peleng.by

ТАА "Пеленг" заявіла пра пашырэнне вытворчасці. Кампанія распрацоўвае і вырабляе оптыка-электронную прадукцыю ваеннага і цывільнага прызначэння. Там адны з самых высокіх заробкаў, хоць работнікаў адносна іншых прадпрыемстваў трэба не так шмат.

Паводле звестак Рэспубліканскага банка вакансій, туды шукаюць 12 чалавек. З іх пяць мантажнікі радыёэлектроннай апаратуры і прыбораў. Яшчэ два работнікі аптычнай вытворчасці. Усім прапануюць ад 2500 да 3000 рублёў. Астатнія пяць вакансій — на месцы наладчыкаў станкоў і маніпулятараў з праграмным кіраваннем, заробак 3000 рублёў. Ёсць на сайце "Пеленга" і вакансія шліфавальшчыка аптычных вырабаў за 4000 рублёў плюс прывітальны бонус у такім жа памеры.

Паводле вынікаў кастрычніка сярэдні заробак у прамысловасці склаў 1808,8 рублёў.

От 490 до 4000 рублей: сколько платят работникам белорусского военпрома
Радыёрэлейная станцыя ад "Агат-электрамеханічны завод" / agat-emz.by

Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт" шукае 51 работніка. Прадпрыемства часта публікуе навіны пра пастаўкі кандэнсатараў у Расію. На завод патрэбныя, сярод іншых, інжынеры, металізатары, фрэзероўшчыкі, наладчыкі абсталявання.

Самы высокі заробак прапануюць вымяральніку электрафізічных параметраў вырабаў электроннай тэхнікі ад 1500 да 1556 рублёў. Самы нізкі заробак у вакансіі на пасаду абпальшчыка радыёкерамікі, п'езакерамікі і ферытаў: ад 750 да 833 рублёў.

У ТАА "АГАТ-сістэмы кіравання" і заробкі даволі высокія, і работнікаў трэба 28 чалавек. Гэта прадпрыемства, сярод іншага, робіць аўтаматызаваныя сістэмы кіравання агульнага і спецыяльнага прызначэння, беспілотныя авіяцыйныя і робататэхнічныя комплексы, сістэмы відэаназірання, навігацыі і маніторынгу транспарту, а таксама сродкі сувязі спецыяльнага прызначэння.

От 490 до 4000 рублей: сколько платят работникам белорусского военпрома
558 авіярамонтны завод / 558arp.by

На Аршанскім авіярамонтным заводзе не хапае 32 чалавек. Прычым дэфіцыт кадраў — у кіраўніцтве. Вакантныя месцы генеральнага дырэктара, яго намесніка і вядучага інжынера. Заробак — ад 1200 да 3000 рублёў. Больш сціплы даход абяцаюць інжынеру — ад 490 да 800 руб. Адзін з самых маленькіх заробкаў — у камплектоўшчыкаў авіяцыйнай тэхнікі: ад 490 да 600 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі