Беларусь будзе ваяваць або папаўняць рэсурсы Расіі: эксперты пра візіт Шайгу

Хрэнін і Шайгу ціснуць рукі пасля падпісання змяненняў у старое пагадненне рэгіянальнай бяспекі / Міністэрства абароны
Хрэнін і Шайгу ціснуць рукі пасля падпісання змяненняў у старое пагадненне рэгіянальнай бяспекі / Міністэрства абароны

Візіт Міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу ў Беларусь пакінуў шмат пытанняў. Вядома, што беларускі і расійскі бакі падпісалі дакумент, які змяняе пагадненне аб гарантаванні рэгіянальнай бяспекі ад 19 снежня 1997 года, дзяржСМІ паказалі фотасправаздачы. На гэтым усё.

Што стаіць за візітам Шайгу, што было ў падпісаным дакуменце? Еўрарадыё сабрала версіі экспертаў.
 

“Краіна будзе ўцягнутая ў адкрытую вайну”

Змененае пагадненне тычыцца фарміравання, складу і кіравання рэгіянальнай вайсковай групоўкай у ваенных абставінах, адзначае палітолаг Павел Усаў.

— Хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра тое, што прамое кіраванне пяройдзе ў рукі Масквы. Лукашэнка наўпрост кажа пра фактычна адзіную армію.

Беларусь будет воевать или пополнять ресурсы России: эксперты о визите Шойгу
На пярэднім плане дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Вальфовіч і міністр абароны Хрэнін, а ў канцы кіраўнік ВПК Дзмітрый Пантус / Міністэрства абароны

— Акрамя інфраструктуры, палігонаў у Расіі ёсць праблемы з рамонтам, вырабам, мадэрнізацыяй тэхнікі. Інтарэсы Мінабароны Расіі — максімальна перакрыць гэты дэфіцыт беларускімі пастаўкамі і выкарыстоўваючы беларускую вытворчую базу. Плюс тэхніка, якая здымаецца з захоўвання.

Ёсць некалькі напрамкаў, якія Расію надзвычай цікавяць. Натуральна, сродкі РЭБ, па барацьбе з беспілотнікамі.

Таксама Расіі патрэбныя ракетныя сістэмы і ракеты, якія Беларусь можа вырабляць, хай і не ў такой вялікай колькасці, як хацеў бы Крэмль.
 

Галоўчанка ездзіў у Іран і Сірыю за ваенным супрацоўніцтвам?

Аднак і са сродкамі радыёэлектроннай барацьбы, і з ракетамі у Беларусі могуць паўстаць праблемы праз Турцыю і Кітай. Напрыклад, беларускія сродкі РЭБ добра паказалі сябе ў барацьбе з турэцкімі беспілотнікамі Bayraktar, адзначае Тышкевіч.

Беларусь будет воевать или пополнять ресурсы России: эксперты о визите Шойгу
Дзяліцца ракетамі без згоды Кітая ў Беларусі не выйдзе / Міністэрства абароны

— Улічваючы, што Турцыя і Азербайджан з'яўляюцца кантрабанднымі брамамі, як мінімум, па нафтапрадуктах і часткова па угнаеннях беларускіх, само сабой, афіцыйны Мінск будзе слухаць турэцкіх партнёраў.

Акрамя таго, улады спадзяюцца падтрымліваць добрыя адносіны з Турцыяй, каб хоць неяк паменшыць уплыў Расіі, лічыць эксперт.

Ракетныя сістэмы і ракеты таксама так проста Расіі не паставіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі