Сярэдні беларус у Літве — 37-гадовы дальнабойнік, у якога сям'я ў Беларусі

Стаў вядомы партрэт сярэдняга беларуса ў Літве / pixabay.com
Стаў вядомы партрэт сярэдняга беларуса ў Літве / pixabay.com

Большасць беларусаў едуць у Літву не з палітычных, а з эканамічных прычынаў. Пра гэта ў гутарцы з Радыё "Свабода" распавяла дырэктарка Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце.

Па яе словах, з эканамічных прычынаў сёлета часовы дазвол на жыхарства ў Літве атрымалі 6 тысяч беларусаў, а з гуманітарных — толькі 235 чалавек.

"Большасць прыяжджае працаваць на будоўлю ці кіроўцам. Калі мы возьмем сярэдні партрэт, то гэта будзе мужчына 37 гадоў, сям’я ў Беларусі, а ён працуе дальнабойшчыкам. Калі ў Беларусі пачаўся палітычны крызіс, то стала прыяжджаць болей высокакваліфікаваных работнікаў, але большасць — гэта ўсё адно рабочыя", — кажа Гудзінскайце.

Тры гады таму ў Літве пастаянна жылі 17 769 грамадзян Беларусі. На пачатак 2023 году іх ужо было 48 804 чалавекі. Гэта значыць, з 2020 году на сталае жыхарства ў Літву перабраліся мінімум 31 035 грамадзян Беларусі. Гэта без уліку тых, хто проста мае візу, а не дазвол на жыхарства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі