ХК "Дынама-Мінск" дома прайграў піцерскаму СКА
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі СКА
Хакеісты мінскага "Дынама" 3 кастрычніка дома гулялі з піцерскім СКА ў рамках чэмпіянату КХЛ.
Падапечныя Дзмітрыя Квартальнава прайгралі гасцям з лікам 0:3 (0:1, 0:1, 0:1).
Наступныя матчы "зубры" правядуць на выездзе. 6 кастрычніка яны паспаборнічаюць з ХК "Сочы", 8-га — з чарапевецкай "Северсталлю", а 10-га — зноў сустрэнуцца са СКА, але ўжо ў Санкт-Пецярбургу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.