Кіраўнік Пентагона трапіў у бальніцу і не адразу распавёў Байдэну
Ллойд Осцін
Кіраўнік Мінабароны ЗША Ллойд Осцін некалькі дзён захоўваў у сакрэце сваю шпіталізацыю. У суботу 6 студзеня ён прызнаў гэта і папрасіў прабачэння.
У панядзелак Осцін быў шпіталізаваны для планавай працэдуры, але праз нечаканыя ўскладненні застаўся ў бальніцы. Кіраўніцтва краіны пра гэта праінфармаванае не было. Напрыклад, прэзідэнту Джо Байдэну паведамілі толькі ў чацвер, а кіраўнікам сенацкіх камітэтаў — у пятніцу.
Сітуацыя выклікала бурную крытыку як самога Осціна, так і адміністрацыі Байдэна, якая дапусціла такую сітуацыю. Справа ў тым, што ў ланцужку прыняцця ваенных рашэнняў міністр саступае толькі Байдэну, і на фоне як вайны ва Украіне, так і ў Ізраілі таемная адсутнасць ключавой фігуры ставіць бяспеку пад удар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.