Кныровіч vs Курэйчык: ці ўратуюць Каардынацыйную раду квоты і 3 галасы — дэбаты
Аляксандр Кныровіч і Андрэй Курэйчык / Еўрарадыё
Год дзейнасці адноўленай Каардынацыйнай рады быў адметны скандаламі, дэманстрацыйнымі выхадамі са складу, узаемнымі абвінавачаннямі і невідавочнымі поспехамі ў працы. Да ўсяго, тэрмін паўнамоцтваў дзейнага складу КР скончыўся 8 лютага, але неабходныя рашэнні і працэдуры для правядзення новых выбараў у КР так і не былі распрацаваныя і агучаныя. Чым далей КР знаходзіцца ў “падвешаным стане”, тым больш у грамадстве сумневаў у патрэбе такой структуры.
Што сёння ўяўляе сабой Каардынацыйная рада, якія мэты і задачы яе дзейнасці? Чаму дзейнасць КР непразрыстая і калі будзе справаздача па яе выніках? Ці магчыма ўратаваць імідж КР, што для гэтага трэба зрабіць і ці можа КР быць цалкам незалежным органам? Пра гэта ды іншае ў эфіры Еўрарадыё дэбатуюць блогер і палітычны актывіст Аляксандр Кныровіч і рэжысёр, выкладчык, палітолаг Андрэй Курэйчык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.