Колькасць ахвяраў тэрактаў у Валгаградзе дасягнула 34 чалавек
У бальніцы памёр 42-гадовы грамадзянін Таджыкістана, паранены ў нядзелю падчас выбуху на чыгуначным вакзале.
Ён так і не прыйшоў да свядомасці. У Валгаградзе ў мужчыны засталіся жонка і сын, інфармуе РІА "Новости".
Такім чынам, у выніку тэракту на вакзале загінулі 18 чалавек, у панядзелак падчас выбуху ў тралейбусе загінулі 16.
Стала вядома, што стан параненай на чыгуначным вакзале 9-гадовай дзяўчынкі палепшыўся. Яе ўжо адключылі ад штучнай вентыляцыі лёгкіх — дзіця дыхае самастойна.
Нагадаем, у Валгаградзе абвешчаная жалоба да 3 студзеня.
Фота — ria.ru, Reuters