З'явілася новае відэа тэрактаў на вакзале і ў тралейбусе ў Валгаградзе
На першым відэа — эпіцэнтр выбуху на чыгуначным вакзале ў расійскім горадзе ў нядзелю, 29 снежня.
Паводле адной з версій, за секунды да выбуху паліцыянт спрабаваў спыніць смяротніка/смяротніцу.
На іншым відэа — сённяшні тэракт, выбух перапоўненага тралейбуса ў Валгаградзе.
У выніку тэрарыстычных актаў загінулі больш за 30 чалавек, было паранена каля 100. Адказнасць за гэтыя злачынствы ніхто пакуль не ўзяў.