"Коньяспор" — новая каманда Аляксандра Глеба?
Беларускі паўабаронца, нібыта, падпісаў папярэдняе пагадненне з гэтай турэцкай камандай.
Пра гэта паведаміла газета Haber Konya, якая спасылаецца на крыніцу ў клубе. Нібыта, Глеб ужо даслаў факс — пацверджанне аб сваім пераходзе. Чакаецца, што ў нядзелю, 5 студзеня, беларускі футбаліст афіцыйна падпіша кантракт.
У чэмпіянаце Турцыі "Коньяспор" займае 13-е месца. Раней з'яўлялася інфармацыя, што Глебам цікавіліся турэцкі "Антальяспор" і французскі "Нант".
Нагадаем, Аляксандру Глебу 32 гады. Былы гулец "Арсенала" і "Барселоны" ў апошнія гады выступаў за барысаўскі БАТЭ.