Краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС далучыліся да санкцый супраць РБ
Усё больш краін далучаецца да санкцый
Краіны-кандыдаты на ўступленне ў ЕС далучыліся да санкцый, уведзеных у ліпені супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іх — Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна. Да санкцый далучыліся тры краіны, якія ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную прастору — Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. Раней да санкцый далучылася Швейцарыя.
Еўрасаюз у распаўсюджанай заяве вітае рашэнне згаданых краін.
Пад санкцыі Еўрасаюза ў ліпені 2024-га трапілі амаль тры дзясякі чалавек: міліцыянеры, пракурор, начальнікі калоній і СІЗА, суддзі, прапагандысты, прадстаўнікі бізнесу, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.