Швейцарыя пашырыла беларускі "чорны спіс"
Швейцарыя падтрымлівае санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
Швейцарыя пашырыла беларускі "чорны спіс". Пад санкцыі трапілі 27 грамадзян Беларусі — міліцыянеры, пракурор, начальнікі калоній і СІЗА, суддзі, прапагандысты, прадстаўнікі бізнесу, звязаныя з рэжымам Лукашэнкі.
Падкрэсліваецца, што гэтыя людзі нясуць адказнасць за рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі.
Сярод тых, хто трапіў пад санкцыі, начальнік ГУБАЗіК МУС Андрэй Ананенка і яго намеснікі Андрэй Бедункевіч і Дзмітрый Ковач, кіраўніца БЕЛТА Ірына Акуловіч, галоўны рэдактар "Беларусь сегодня" Дзмітрый Жук, бізнесмен Віктар Шаўцоў, "кашалёк" Аляксандра Лукашэнкі.
У 2022 годзе Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС, уведзеных супраць Беларусі і Расіі з-за агрэсіі супраць Украіны. Пазней яна падтрымлівала наступныя санкцыйныя пакеты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.