Швейцарыя далучылася да санкцый ЕС супраць Расіі і Беларусі
Швейцарыя падтрымала санкцыі Еўрасаюза супраць 100 фізічных і юрыдычных асоб з Расіі і Беларусі, паведамляе агенцтва Reuters. Гэта шосты пакет санкцый, прыняты паўтара тыдня таму.
У яго ўвайшлі ў тым ліку расійскія вайскоўцы, вінаватыя ў разні ў Буче.
З беларускага боку, як паведамляла Еўрарадыё, пад санкцыі трапілі кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка, сыны алігарха Аляксея Алексіна Віталь і Дзмітрый, уладальнік холдынгу Dana Багалюб Карыч, прапагандысты Андрэй Сыч, Ігар Тур, Людміла Гладкая і Рыгор Азаронак.
Санкцыі мусяць набыць моц з сённяшняга дня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.