Крыж Еўфрасінні Полацкай чатыры дні быў у Пінску

Чатыры дні адна з найбольш ушанаваных святыняў Беларусі — Крыж Еўфрасінні Полацкай — знаходзілася ў Пінску. Разам з крыжам у пінскі сабор Слаўнага Уваскрашэння прывезлі ікону з мошчамі беларускай святой. Усе жадаючыя пінчукі змаглі пакланіцца святым рэчам.  Крыж і ікона святой Еўфрасінні Полацкай вандруе па гарадам Беларусі. Сёлета спаўняецца 100 год пераносу мошчаў святой з Кіева ў Полацак.

Нагадаем, крыж святой Еўфрасінні Полацкай, зроблены ў 1161 годзе полацкім ювелірамі Лазарам Богшам, знік падчас Другой сусветнай вайны. Яго копію ў 1990-х гадах выканаў брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч, крыж быў асвечаны мітрапалітам Філарэтам ды захоўваецца ў Спаса-Пераяўленскім саборы полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.



Глядзі таксама: Таямніца споведзі перашкаджае знайсці крыж Еўфрасінні?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі