Ксюша з Naviband праспявала з Бі-2 замест Чычэрынай

Гурты Naviband і Бі-2 пасля канцэрт у Варшаве

Гурты Naviband і Бі-2 пасля канцэрт у Варшаве / @b2band

Вакалістка Naviband Ксенія Жук разам з гуртом Бі-2 праспявала песню "Мой рок-н-рол" — жаночую партыю якой раней выконвала цяперашняя Z-спявачка Юлія Чычэрына. Гэта адбылося 16 сакавіка ў Варшаве, дзе гурт даў вялікі канцэрт.

Перад тым, як Ксюша выйшла на сцэну, саліст Бі-2 Шура расказаў, што напісаў кампазіцыю ў родным Бабруйску ў 1988 годзе. А пасля спытаў, ці ёсць у зале беларусы. Палова залы падняла рукі. Лёва пракрычаў "Жыве Беларусь" і перадаў прывітанне землякам.

Напярэдадні Бі-2 выступілі ў Вільні, дзе сустрэліся са Святланай Ціханоўскай. Музыкі падзякавалі палітыку за падтрымку падчас іх знаходжання ў тайскай турме і расказалі, што ў 2020 годзе хацелі выступіць з канцэртам каля Стэлы ў Мінску, але не паспелі. Затое паабяцалі Ціханоўскай заспяваць у Мінску пасля падзення рэжыму Лукашэнкі.

Як і ў Варшаве, у Вільні на канцэрт Бі-2 прыйшло шмат беларусаў, у зале было шмат бел-чырвона-белых сцягоў. Святлана Ціханоўская таксама прысутнічала на канцэрце — па запрашэнні калектыву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі