Курэйчык: "Палітыкаў у Беларусі больш няма!" (відэа)

Курэйчык: "Палітыкаў у Беларусі больш няма!" (відэа)

Вядомы рэжысёр, драматург, кінасцэнарыст Андрэй Курэйчык выпусціў новы відэаролік, прысвечаны беларускай апазіцыі. Раней ён заявіў, што апазіцыя "проста спяклася" і "у нас няма нармальных палітычных лідараў, якія займаюцца рэальнай палітыкай". У сераду ў эфіры Еўрарадыё пабываў былы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён заявіў, што ўжо не пазіцыянуе сябе як палітыка. "Сам сябе я пазіцыянаваў бы як чалавек-будзільнік. Чалавек, які хацеў бы будзіць грамадзян Беларусі на пазітыўныя дзеянні", — сказаў Лябедзька.

Курэйчык аператыўна адрэагаваў на эфір з Лябедзькам. "Палітыкаў у Беларусі больш няма!", — заявіў ён у новым роліку. Згадаў, што Лябедзька стаў "палітычным блогерам", што "Някляеў проста з'ехаў і гэта вялікая страта... зразумеў, што напэўна яго час у Беларусі сышоў". А астатнія апазіцыйныя палітыкі "хто пахаваўся, хто разбегся".

"Мільён людзей нармальных выбарцаў у Беларусі кінутыя на волю лёсу, — кажа Андрэй Курэйчык. — Жывем у эпоху імітацыі, а не рэальнай палітыкі, імітацыі, а не рэальнай барацьбы".

Курэйчык спадзяецца, што "ўсе палітыкі старой фармацыі адмовяцца ад удзелу ў парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах і дадуць дарогу нейкай новай фармацыі палітычных лідараў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі