Лідэр Партыі БНФ прапанаваў АДС зняць кандыдатаў у дэпутаты 23 верасня

Падтрымаць рашэнне сойма Партыі БНФ прапанаваў Аб'яднаным дэмакратычным сілам лідэр партыі Лявон Баршчэўскі.  Нагадаем, у суботу Партыя БНФ вырашыла зняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў 23 верасня, за пяць дзён да галасавання.

У сваім выступе на пашыраным пасяджэні Палітрады АДС Баршчэўскі адзначыў, што памылкова прыняцце гэтага важнага рашэння адкладаць на 21 верасня, як мяркуе зрабіць АДС. "Уладу неабходна ўжо зараз ставіць перад выбарам, хочуць яны, каб вынікі выбараў былі прызнаныя ці не", - сказаў ён.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі