Ліміт унутранай дзяржаўнай пазыкі на 2024 год павялічаны на 20%

Мінфін Беларусі

Мінфін Беларусі / sb.by

Ліміт унутранай дзяржаўнай пазыкі на 2024 год устанаўліваецца ў памеры 23,1 млрд. рублёў. Гэта значыць, што яго павялічваюць на 3,9 млрд. рублёў, ці на 20%. Такую планку ўтрымлівае Закон аб бюджэце, заўважыў праект "Вашы грошы".

Паралельна змяншаецца ліміт знешняй дзяржаўнай пазыкі. На 2024 год ён складзе $19,0 млрд — гэта значыць апусціцца на 6%.

Змены тлумачацца тым, што пазычаць на замежных рынках беларускім уладам ва ўмовах санкцыяў робіцца ўсё цяжэй. А грошы для латання дзірак і фінансавання выдаткаў на сілавікоў, якія ўвесь час растуць, вельмі патрэбныя. Відавочна, што Мінфін не разлічвае на з'яўленне новых знешніх крэдытораў, а "падсілкоўваць" эканоміку плануе за кошт запазычанняў на ўнутраным даўгавым рынку.

"Таму беларускім банкам трэба падрыхтавацца. Часцей за ўсё менавіта яны выступаюць у ролі добраахвотна-прымусовых крэдытораў казны", — заўважаюць "Вашы грошы".

Лимит внутреннего госдолга на 2024 год увеличен на 20%

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі