"Лінгвадызайны": фрылансер з Мінска "пагуляўся" з беларускімі словамі і рэчамі
Дызайнер Яўген Бункевіч "пагуляўся" з беларускімі словамі і рэчамі — і напісаў словы так, каб было бачна, што яны абазначаюць. У "акулярах" ён заўважыў акуляры, у "паперы" — аркуш з напісанымі радкамі, у "сякеры" — сякеру і калоду.
Тое, што атрымалася, Яўген назваў "Лінгвадызайнамі". Вось што ў яго атрымалася:
Акуляры і гадзіннік. Ілюстрацыі: Яўген Бункевіч
Каханне і крок. Ілюстрацыі: Яўген Бункевіч
Папера і смецце. Ілюстрацыі: Яўген Бункевіч
Сякера і лесвіца. Ілюстрацыі: Яўген Бункевіч
"Асноўнай задачай было — дамагчыся нейкай "чалавечнасці". Хацелася зрабіць не проста ролік пра горад, а паказаць, што ў гэтым горадзе жывуць людзі. Паказаць не голую архітэктуру з праходзячымі на фоне чалавечымі сілуэтамі, а паказаць жыццё. І гэта была ледзь не галоўная цяжкасць, паколькі мінчане ў большасці сваёй баяцца камеры (я іх, у прынцыпе, разумею). Так што даводзілася здымаць цішком", — распавядаў тады Яўген.
Яўген Бункевіч. Фота з "ВКонтакте".