Літоўцы знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты ў цягніку з Калінінграда

Кантрабанда

Кантрабанда / lrmuitine.lt

Літоўцы знайшлі кантрабандныя беларускія цыгарэты (NZ Gold, Minsk Capital и Minsk Capital QS) у грузавым цягніку з Калінінградскай вобласці РФ. У двух вагонах былі абсталяваныя схованкі ў столі. Кошт кантрабанды ацанілі на суму больш за 500 тысяч еўра. Яе, відавочна, спрабавалі перакінуць з РБ у Літву і скарысталіся такім складаным маршрутам.

Літоўская Мытная крымінальная служба адзначае, што гэта самая буйная ў гэтым годзе партыя кантрабанды цыгарэт, выяўленая ў чыгуначным транспарце літоўскімі мытнікамі.

Літоўцы затрымалі рэкордную партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі ў аўтамабільным транспарце ў кастрычніку — на 2,6 млн еўра. У цяперашні час кантрабандысты ўсё часцей спрабуюць даставіць нелегальныя цыгарэты з Беларусі ў Літву паветрам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі