Лозунг "Чарнобыльскага шляху" ў Вільні: не — вайне, не — Пуціну, не — АЭС
У Вільні 26 красавіка, у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прайшоў "Чарнобыльскі марш". Як паведамляе 15min.lt, удзел у ім прынялі каля 200 чалавек.
Маніфестанты прайшлі шэсцем па праспекце Гедымінаса — цэнтральнай магістралі Вільні. Асноўным лозунгам акцыі быў "Не — вайне, не — Пуціну, не — АЭС!". Многія ўдзельнікі былі з нацыянаднымі беларускімі бел-чырвона-белымі сцягамі. Таксама сустракаліся ўкраінскія жоўта-блакітныя сцягі.
Арганізатарам акцыі выступіла беларуская экалагічная арганізацыя "Экадом", летась пазбаўленая юрыдычнай рэгістрацыі па палітычных матывах.
У Мінску сёлета ўлады не дазволілі правесці "Чарнобыльскі шлях". Акцыя ладзілася з 1989 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.