У Мінгарвыканкам падалі заяўку на Чарнобыльскі Шлях

У Мінгарвыканкам падалі заяўку на Чарнобыльскі Шлях

Партыя "Зялёныя" падала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне традыцыйнай акцыі Чарнобыльскі Шлях. 

Як паведамляе прэс-служба партыі, асноўным лозунгам сёлетняга Чарнобыльскага Шляху будзе "Не — вайне!". Арганізатары плануюць вылучыць патрабаванні не дапусціць удзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеных канфліктах, захаваць нейтральны статус краіны, вывесці войскі з тэрыторыі Беларусі. Іаксама яны плануюць выказаць салідарнасць з украінскім народам і заклікаць да недапушчэння паўтору Чарнобыльскай катастрофы. 

Месцам правядзення акцыі сёлета быў абраны Востраў слёз каля Траецкага прадмесця сталіцы. 

"Калі дазвол з Мінгарвыканкама атрыманы не будзе, то акцыя праводзіцца не будзе: мы цэнім бяспеку грамадзян", — дадаюць у партыі "Зялёныя".

Папярэднія два гады Чарнобыльскі Шлях не праводзіўся: спярша яму перашкодзіла пандэмія кавіду, а потым рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі