Зарэгістраваць ініцыятыўную групу спрабуе кіраўнік кампартыі
Сяргей Сыранкоў (другі справа) ў ЦВК
Зарэгістраваць "ініцыятыўную групу грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатамі ў прэзідэнты" спрабуе кіраўнік камуністычнай партыі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Сыранкоў (першым сакратаром ЦК КПБ ён стаў у траўні 2024-га, а да таго быў другім сакратаром) прыйшоў у ЦВК адным з апошніх у атачэнні прапагандыстаў Аляксея Дзерманта і Пятра Пятроўскага. Гэта таксама прарэжымны палітык.
КПБ заявіла, што Сыранкоў ідзе на выбары "не замест, а разам" з Лукашэнкам.
ЦВК зарэгістравала пакуль чатыры ініцыятыўныя групы: Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча, старшыні Беларускай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай. Апошнія трое прарэжымныя палітыкі.
У рэгістрацыі было адмоўлена Аляксандру Драздову і Юрыю Губарэвічу (апазіцыянеру, які жыве за мяжой).
Раней у чацвер дакументы ў ЦВК падалі генерал-маёр запасу Сяргей Бобрыкаў, прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва, былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Рашэнне па іх рэгістрацыі ці нерэгістрацыі (як і Сяргея Сыранкова) яшчэ не прынятае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.