У гадавіну аварыі на ЧАЭС беларусы правядуць у Вільні "Чарнобыльскі шлях"

У гадавіну аварыі на ЧАЭС беларусы правядуць у Вільні "Чарнобыльскі шлях"

26 красавіка, у 36-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, беларусы правядуць у Вільні "Чарнобыльскі шлях". Вулічная акцыя арганізаваная ў супрацоўніцтве з літоўскімі арганізацыямі, распавяла ў стрыме Еўрарадыё заснавальніца грамадскай арганізацыі “Экадом” (у Беларусі яе ўлады пазбавілі рэгістрацыі), сябра партыі “Зялёныя” Ірына Сухій. "Экадом" якраз ініцыятар.

Вулічная акцыя ў Вільні пачнецца 26 красавіка а 18-й гадзіне з мітынгу на Лукішскай плошчы. А 19-й гадзіне стартуе шэсце да помніка "Маці Чарнобыля". Экалагічная тэма падчас "Чарнобыльскага шляху" будзе спалучацца з антываеннай.

Мінскія ўлады не дазволілі правесці традыцыйны "Чарнобыльскі шлях". Заяўку падавала Беларуская партыя "Зялёныя". Акцыя мусіла прайсці пад асноўным лозунгам "Не — вайне!".

26 красавіка 1986 года адбылася найбуйнейшая катастрофа за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі — разбурэнне чацвёртага энергаблока Чарнобыльскай АЭС каля украінскага горада Прыпяць. Большая частка радыеактыўных рэчываў выпала на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі