Лукашэнка і Парашэнка сустрэнуцца ў Мінску 21 снежня

21 снежня ў Мінску сустрэнуцца кіраўнікі Беларусі і Украіны Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка. Пра гэта беларускі кіраўнік паведаміў сёння журналістам.

"У нядзелю, хутчэй за ўсё, мы сустрэнемся з прэзідэнтам Украіны. Ён учора патэлефанаваў мне і папрасіў, каб мы неяк сустрэліся, перагаварылі па некаторых пытаннях, дый я выказваў жаданне, таму што нам ёсць пра што пагаварыць у гэтай сітуацыі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік сказаў, што са словаў Парашэнкі ён зрабіў выснову, што ўкраінскае кіраўніцтва абсалютна не з'яўляецца перашкодай для пачатку новага раўнда перамоваў у Мінску. Цяпер Парашэнка чакае рэакцыі з боку кіраўнікоў так званых Луганскай і Данецкай рэспублік. Пасля гэтага яны могуць сабрацца зноў на пляцоўцы ў Мінску, каб працягнуць дыялог.

Фота — rrnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі