Лукашэнка: Калі згубім вёску, то згубім краіну (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 14 красавіка з рабочай паездкай наведвае Мінскую вобласць. У Смалявіцкім раёне ён пабываў на прадпрыемстве "Азярыцкі-Агра". Лукашэнка лічыць, што аграгарадкоў недастаткова. Ён прапанаваў вызначыць па 3-5 перспектыўных вёсак і забудоўваць іх даступным для вяскоўцаў жыллём.

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы мяркуе, што "перспектыўнымі вёскамі" могуць стаць былыя цэнтры аб'яднаных гаспадарак, у якіх ёсць неабходная інфраструктура. І на незанятых участках там можна было б будаваць жыллё. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, гэта мусяць быць "танныя дамы".

"Такім чынам мы можам такія вёсачкі наноў забудаваць і пасяліць туды людзей... Нам трэба перспектыўныя аграгарадкі плюс такія вёскі, куды людзі пайдуць жыць", — сказаў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што "калі мы згубім вёску, то згубім краіну".

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі