Лукашэнка не выключае, што давядзецца прымаць новую Канстытуцыю (відэа)
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 14 сакавіка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага суда.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, "рана ці позна давядзецца прымаць новую Канстытуцыю [Беларусі]". Як можна меркаваць, цяперашнюю кіраўнік дзяржавы лічыць Канстытуцыяй "пераходнага перыяду". У будучым асноўны дакумент нашай краіны мусіць адпавядаць дзяржаве, якая сфармавалася і набыла трываласць "на нейкі перыяд часу".
"Калі мы яе будзем ствараць, я вельмі хацеў бы, каб члены, суддзі Канстытуцыйнага суда, увесь Канстытуцыйны суд у гэта былі ўцягнутыя як грамадзяне", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.
Фота — УНІАН