Лукашэнка павучыў Дэпардзьё касіць уручную (відэа)

22 ліпеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з вядомым французскім акцёрам Жэрарам Дэпардзьё.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, у нефармальнай абстаноўцы Лукашэнка і Дэпардзьё пагаварылі пра сельскую гаспадарку ў сучасным свеце, пра тэхналогіі па вырошчванні экалагічна чыстых прадуктаў харчавання. Таксама абмяркоўваліся і магчымыя праекты супрацоўніцтва Беларусі і Францыі ў галіне культуры і мастацтва.

Паведамляецца, што кіраўнік Беларусі правёў для госця кароткую экскурсію па сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі "Азёрны" ў Астрашыцкім Гарадку. Лукашэнка паказаў актору ўзоры беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама навучыў навыкам ручной касьбы.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі