Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў па абласцях — усе яны сілавікі

Новымі памочнікамі Лукашэнкі ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сталі трое сілавікоў / Белта
Новымі памочнікамі Лукашэнкі ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сталі трое сілавікоў / Белта

Новымі памочнікамі Лукашэнкі ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сталі трое сілавікоў:

Валерый Вакульчык едзе ў Брэст, да гэтага ён займаў пасаду дзяржсакратара Савета Бяспекі;

— экс-міністр унутраных спраў Юрый Караеў — у Гродна;

— былы намеснік кіраўніка МУС Аляксандр Барсукоў застаецца ў Мінску, але ў якасці памочніка Лукашэнкі ў горадзе.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што паўнамоцтвы новых памочнікаў будуць значна шырэй чым раней:

"Традыцыйна застаюцца падбор кадраў на гэтых кірунках, натуральна, разам з губернатарам. І кантроль за дзейнасцю кадраў. Цалкам. Усіх кадраў у галіне. Ад старшыні сельскага савета, кіраўніка прадпрыемства да губернатара", — паведамляе Белта.

Новым міністрам МУС стаў Іван Кубракоў, які займаў да гэтага пасаду кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама. Ці будзе Валерый Вакульчык зняты з пасады дзяржсакратара і замешчаны на новага чалавека — пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі